Беларуская Служба

Больш  за 17,1 мільёна палякаў цалкам прышчэпленыя супраць каранавіруса

28.07.2021 15:33
Тым часам у Польшчы павялічваецца колькасць новых выпадкаў хваробы.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjneshutterstock.com/Haris Mm

Да гэтага часу ў Польшчы было праведзена ў агульнай складанасці 33 945 590 прышчэпак ад COVID-19, у тым ліку 97 665 за апошнія 24 гадзіны, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Станам на сераду, 28 ліпеня жыхарам Польшчы было ўведзена больш за 18,1 мільёна першых доз вакцын супраць COVID-19, у той час 17,1 мільёна чалавек былі цалкам прышчэплены. Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі Pfizer-BioNTech, Moderna і AstraZeneca, а таксама аднаразовая вакцынай Johnson & Johnson.

Тым часам у Польшчы павялічваецца колькасць новых выпадкаў хваробы. У сераду паведамілі аб 138 новых выпадках каранавіруса, з-за гэтай хваробы памерлі чарговыя 3 пацыенты.

iar/эж

У Польшчы зарэгістравана 246 выпадкаў заражэння штамам Дэльта

26.07.2021 10:18
Да гэтага часу ў Польшчы зроблена больш за 33 мільёны прышчэпак. Поўнасцю прышчэплены амаль 17 мільёнаў чалавек.

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».